У выстаўным зале Музея гісторыі Магілёва сёння адкрываецца дабрачынная выстава творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Сэрца на далоні».
У экспазіцыі болей чым 100 работ выхаванцаў Салтанаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Ленінскага раёна горада Магілёва, Магілёўскай гарадской арганізацыі інвалідаў, Фонду «Блакітныя берагі», Магілёўскага гарадскога цэнтра папраўчага навучання і рэабілітацыі, іншых падобных устаноў.
Выстава будзе праходзіць з 26 лістапада па 20 снежня, уваход вольны. Але наведвальнікі могуць купіць упадабаную работу і тым самым дапамагчы яе аўтару: сродкі будуць накіраваныя непасрэдна гэтаму чалавеку.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Прэв’ю: ukc-expert.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/akcyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/lyudzi-z-invalidnascyu-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystava