Міліцыянеры аператыўна затрымалі мінчаніна, які зарэзаў пляменніцу і параніў яе знаёмага, паведамляе МУС [1].
Злачынства было ўчынена ноччу 22 лістапада ў адной з кватэр сталічнага мікрараёна Чыжоўка. Панажоўшчыне папярэднічала сварка паміж 51-гадовым гаспадаром і яго пляменніцай, якая пражывае сумесна.
У выніку мужчына нанёс сваячцы некалькі нажавых раненняў, ад якіх тая памерла на месцы. Таксама ад мінчаніна пацярпеў і які знаёмы загінулай — яго шпіталізавалі з раненнем жывата.
- Мужчына быў затрыманы на раёне, з сабой у яго аказаўся нож. Высветлілася, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення (1,8 праміле), – паведамілі ў МУС.
Следчыя далі прававую ацэнку яго дзеянням і распачалі крымінальную справу за забойства.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva