Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада падпісаў указ № 444, якім скарэкціраваны ўказы ад 25 жніўня 2017 года № 305 «Аб ўпаўнаважаных прадстаўніках кіраўніка дзяржавы» і ад 28 сакавіка 2019 года № 125 «Аб прадстаўніках дзяржавы». Пра гэта паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе Прэзідэнта.
У адпаведнасці з дакументам упаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў абласцях і горадзе Мінску надзелены дадатковымі правамі, а менавіта: прысутнічаць на пасяджэннях органаў кіравання горадаўтваральных і сістэмаўтваральных гаспадарчых таварыстваў, уносіць прапановы па пытаннях, якiя разглядаюцца на гэтых пасяджэннях, даваць ацэнку дзейнасці названых арганізацый на аснове аналізу эфектыўнасці іх працы. Вызначэнне пераліку такіх арганізацый ўскладзена на ўрад.
Указ накіраваны на ўзмацненне ролі ўпаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы ў абласцях і горадзе Мінску ў выпрацоўцы прапаноў па эфектыўным функцыянаванні прадпрыемстваў, якія шмат у чым вызначаюць комплекснае развіццё рэгіёнаў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/rasshireny-prava-upolnomochennyh-glavy-gosudarstva-v-oblastjah-i-minske-417508-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka