«Наскальная дарога» знаходзіцца на паўночным баку вадасховішча Сягоў на гары Тайханшань, што ў правінцыі Хэбэй. Яна была пабудавана ў 1970-х мясцовымі жыхарамі ручным спосабам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Яе выкарыстоўвалі для злучэння з навакольным светам. Даўжыня дарогі дасягае 560 метраў. Тунэль працягнуўся ўздоўж горнага рэльефу. Усярэдзіне ёсць «акно», праз якое праходзіць сонечнае святло, вентыляцыя і дзе можна палюбавацца прыгожымі краявідамі.
Цяпер вадасховішча Сягоў і «наскальная дарога» ўжо сталі важнымі элементамі развіцця турызму.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya