Як паведамілі ў Кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай карпарацыі (CASC) , чакаецца, што да 2025 года КНР распрацуе першую шматразовую ракету-носьбіт, адаптаваную да вертыкальнага ўзлёту і пасадкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Такім чынам, Кітай ажыццявіць прарыў у тэхналогіі вертыкальнага ўзлёту і пасадкі, а таксама ў паўторным выкарыстанні ракет-носьбітаў, заўважыў старшыня праўлення CASC У Яньшэн. Ён таксама адзначыў, што інтэлектуалізацыя палётаў ўжо стала важным надзейным і бяспечным напрамкам развіцця ракет-носьбітаў.
Чакаецца, што ў 2035 году наступіць эпоха разумных ракет-носьбітаў. Дзякуючы актывацыі інтэлектуальных тэхналогій яны будуць валодаць здольнасцямі ўспрымання, вывучэння і прыстасаванні да асяроддзя, такім чынам, забяспечаць высокую эфектыўнасць, надзейнасць і адаптацыю да складаных задач у касмічнай прасторы і за яе межамі.
Раней кампанія CASC таксама заявіла, што абноўленая мадэль ракеты-носьбіта «Чанчжэн-8» папоўніць прабел у пускавых магутнасцях і паўторным выкарыстанні ракет-носьбітаў. Яна будзе адаптаваная да вертыкальнага ўзлёту і пасадкі. Такім чынам, новае развіццё гэтых тэхналогій дасць магчымасць знізіць сабекошт запускаў, павысіць канкурэнтаздольнасць на рынку.
У апошнія некалькі гадоў Кітай пастаянна праводзіць адпаведныя эксперыменты па паўторным выкарыстанні ракет-носьбітаў.
Прэв'ю: hi-news.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya