У Чэнду, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань, што на паўднёвым захадзе Кітая, хутка адкрыецца новы музей вялікіх панд. Установа ўжо ўведзена ў пробную эксплуатацыю, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Будаўніцтва новага музея пры Чэндускай базе па даследаванні і гадоўлі вялікіх пандаў пачалося летась. Яшчэ ў 1992 годзе ў горадзе адкрыўся першы ў свеце тэматычны музей, які дэманструе жыццё бамбукавых мядзведзяў у іх прыродным асяроддзі пражывання.
Новы аб’ект будаўнічай плошчай 7179 квадратных метраў прызначаны для правядзення навукова-папулярных мерапрыемстваў, выстаў і навуковых даследаванняў. Дзверы музея, як стала вядома, будуць афіцыйна расчынены для наведвальнікаў у пачатку 2021 года.
Прэв’ю: rg.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya