Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Субоцін і кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт дамовіліся аб адмене часовых абмежаванняў на пастаўкі ў Расію асобных відаў малочнай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе беларускага ўрада.
Абмежаванні здымаюцца з 30 лістапада з вытворчых філіялаў ААТ «Савушкін прадукт» у Бярозе і Іванава, Слуцкага сыраробнага камбіната, ААТ «Беллакт».
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/rosselhoznadzor-snimaet-ogranichenija-na-postavki-belorusskoj-molochki-s-chetyreh-predprijatij-417588-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasselgasnaglyad