Нідзе не працуючы 39-гадовы мясцовы жыхар падпаліў уваходныя дзверы ў доме аднавяскоўкі. 52-гадовая гаспадыня жылля выявіла сляды ўзгарання з раніцы - пашанцавала, што агонь не разгарэўся. У доме, акрамя яе, былі дачка і сужыцель, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Па дапамогу жанчына звярнулася ў органы ўнутраных спраў, і сышчыкі крымінальнага вышуку па гарачых слядах высветлілі асобу падазраванага. Аказалася, што мужчына напярэдадні позна вечарам хацеў зайсці ў госці да суседкі, але дзверы ніхто не адкрыў. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, ён вырашыў адпомсціць — узяў запалкі і выраб з пластыка, каб «дзверы дакладна загарэліся».
На шчасце, полымя патухла, а неспрыяльныя наступствы так і не наступілі.
Заведзена крымінальная справа за наўмыснае пашкоджанне маёмасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта УУС Гродзенскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/lidski-rayon