Ваеннае інфармацыйнае агенцтва «Ваяр» пачало вяшчанне інтэрнэт-радыё «Компас FM».
У аснову творчай канцэпцыі радыёстанцыі ляглі перадачы музычнага, інфармацыйнага і забаўляльнага характару. Радыё арыентавана пераважна на мужчын і жанчын ва ўзросце 35—55 гадоў, для якіх важныя патрыятызм, сям'я, сябры і блізкія, стабільная і ўпэўненая будучыня суверэннай Беларусі.
Мяркуецца, што налета «Компас FM» пачне вяшчанне і ў FM-дыяпазоне.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/vayar
[5] https://zviazda.by/be/tags/radyyo