Беларусь і Туркменістан правялі кансультацыі паміж міністэрствамі замежных у анлайн-фармаце, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага МЗС.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур’янаў, туркменскую — намеснік міністра замежных спраў Бердыніяз Мяціеў. У час перагавораў абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і перспектывы далейшага развіцця беларуска-туркменскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, узаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі ў рамках міжнародных арганізацый.
Акрамя таго, разгледжаны пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана ў гуманітарнай сферы, стану дагаворна-прававой базы, а таксама сумесныя дзеянні ва ўмовах ускладнення эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце.
Прэв’ю: yandex.by
Спасылкі
[1] https://www.mfa.gov.by/press/news_mfa/b9ddefc019277a57.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/turkmenistan