У Беларусі зацверджана антыінфляцыйная праграма на 2021-2023 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 25 лістапада 2020 года нумар 674/22. Такая інфармацыя размешчана [1] на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага эканамічнага росту, развіцця канкурэнцыі і зніжэння інфляцыйных чаканняў. У структуру праграмы ўвайшлі 65 мерапрыемстваў па некалькіх напрамках. У іх ліку грашова-крэдытная, цэнавая і камунікацыйная палітыка, структурныя меры па зніжэнні інфляцыі ў галінах эканомікі, зніжэнне сезоннай валацільнасці цэн, процідзеянне манапалістычнай дзейнасці і развіццё канкурэнцыі.
Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, а таксама Нацыянальнаму банку, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму штоквартальна да 15-га чысла месяца, што ідзе за справаздачным кварталам, будзе неабходна прадстаўляць у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю даныя аб рэалізацыі праграмы. Савет Міністраў будуць інфармаваць штоквартальна да 25-га чысла месяца, што ідзе за справаздачным кварталам.
Прэв’ю: commons.m.wikimedia.org
Спасылкі
[1] https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2020/november/56904/
[2] https://zviazda.by/be/tags/antyinflyacyynaya-pragrama
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-bank
[5] https://zviazda.by/be/tags/pastanova