Невялікая вёска Май Рэчыцкага раёна ў апошнія гады ператварылася ў дачны пасёлак — у бацькоўскія хаты нашчадкі прыязджаюць хіба ў вяснова-восеньскі сезон.
А вось Аляксандр Гарманенка — былы нафтавік (вадзіцель і газазваршчык), калі выйшаў на пенсію, вярнуўся на малую радзіму і стаў сапраўдным гаспадаром: на яго падворку гадуюцца авечкі, трусы, чароды свойскай птушкі. Агароджу, браму і вокны старэнькай бацькоўскай хаты Аляксандр Іванавіч упрыгожыў сілуэтамі птушак — сімваламі жывой і багатай прыроды.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya