Наталля ПУЗЫРЭВІЧ, загадчыца кафедры сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі Інстытута псіхалогіі БДПУ імя Максіма Танка:
«Педагог павінен валодаць разам з прафесійнымі ведамі тымі маральнымі характарыстыкамі, якія змогуць паказаць дзіцяці, што яно можа абапірацца на гэтага чалавека, давяраць яму, узаемадзейнічаць з ім на роўных. Педагог, які стварае ў калектыве такі мікраклімат, здольны весці за сабой і паказвае: сёння вы гэта можаце зрабіць разам са мной, але заўтра наступіць момант, калі вы зможаце зрабіць гэта самі. Жаданне прытрымлівацца гэтага шляху вельмі важнае».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert