У Барысаве прарыў трубаправода пакінуў 104 шматкватэрныя дамы без цяпла і гарачай вады, паведамляе БЕЛТА [1].
Інцыдэнт адбыўся 27 лістапада. «У 07:55 выратавальнікам паступіла паведамленне пра прарыў трубаправода цеплатрасы дыяметрам 400 мм па вул. Дзёміна ў Барысаве Мінскай вобласці. Без ацяплення і гарачага водазабеспячэння заставаліся 104 шматкватэрных жылых дома, 6 дзіцячых садоў, 2 школы, гімназія і паліклініка», — распавялі ў прэс-службе.
28 лістапада ў 01:55 цеплазабеспячэнне і гарачае водазабеспячэнне адноўлены.
Прэв’ю: newstula.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-borisove-proryv-truboprovoda-ostavil-104-mnogokvartirnyh-doma-bez-tepla-i-gorjachej-vody-417756-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/barysau
[3] https://zviazda.by/be/tags/trubapravod-0