Даходы карпарацыі выраслі да $23 млрд.
Кітайскі гігант электроннай камерцыі Alibaba заявіў, што ў другім квартале 2021 фінансавага года (доўжыўся з 1 ліпеня да 30 верасня ) яго даходы выраслі на 30 працэнтаў — да 155 млрд юаняў (каля 23 млрд долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Даходы кампаніі ад асноўнай гаспадарчай дзейнасці павялічыліся на 29 працэнтаў — да 130,9 млрд юаняў, а даходы ад рознічнага гандлю ў Кітаі склалі каля 95,5 млрд юаняў, павялічыўшыся на 26 працэнтаў. Між тым, даходы ад воблачных вылічэнняў склалі прыкладна 14,9 млрд юаняў, што на 60 працэнтаў больш у параўнанні з тым жа перыядам мінулага фінансавага года.
Па дадзеных кампаніі, колькасць актыўных спажыўцоў на яе рознічных рынках у Кітаі за год склала 757 млн, што на 15 млн больш, чым за 12-месячны перыяд, які скончыўся 30 чэрвеня 2020 года.
«Мы па-ранейшаму засяроджваем намаганні на нашых трох доўгатэрміновых рухавіках росту: унутраным спажыванні, воблачных вылічэннях і аналізе дадзеных, а таксама глабалізацыі, каб эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці, звязаныя са зменамі спажывецкага попыту і паскарэннем лічбавізацыі бізнесу ў нашай лічбавай эканоміцы», — адзначыў старшыня і галоўны выканаўчы дырэктар Alibaba Group Чжан Юн.
Прэв’ю: chaslaupiastsiuk.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya