Узвялі ў Паднябеснай.
У перыяд 13-й пяцігодкі (2016 — 2020 гг.) у Кітаі было пабудавана больш за 500 тысяч базавых станцый 5G. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Паводле дадзеных ведамства, у краіне да мабільнай сеткі пятага пакалення падключана звыш 100 мільёнаў прылад, што сведчыць пра хуткі рост колькасці карыстальнікаў 5G. «Зараз у краіне пастаянна абнаўляюцца дадаткі 5G, якія ахопліваюць індустрыю, медыцыну, СМІ, транспарт і іншыя галіны», — заявіла Лі Ян, кіраўнік аддзела па развіцці інфармацыйных тэхналогій міністэрства.
У Кітаі сфармавалі мадэль «садзейнічанне выкарыстанню 5G праз будаўніцтва», што спрыяла пашырэнню спажывання інфармацыі, лічыць намеснік міністра Лю Лехун. Цягам 13-й пяцігодкі Кітай прыняў шэраг мер па стварэнні трывалай асновы для паскарэння даследаванняў і распрацовак тэхналогій 5G на фоне прасоўвання і будаўніцтва адпаведных інфраструктурных аб’ектаў.
Прэв’ю: ekd.me
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya