Высокай адзнакі ўдастоены спектакль-гульня для дзяцей па п’есе расійскага драматурга Рагіма Мусаева «Мяу, гаў і чык-чырык» , паведамляе сайт установы культуры. Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля — кіраўнік тэатра Аліка Кускова. Музыку да пастаноўкі напісаў аранжыроўшчык Аляксандр Нурыханаў.
— Спектакль падкупіў сваімі рознаўзроставымі і рознаўзроўневымі артыстамі, якія дзейнічаюць сумесна з адной мэтай: несці дзецям святло і дабрыню. Гэта праўдзіва «народны» тэатр і «народны» спектакль, зроблены з любоўю для дзяцей і нават іх бацькоў, — напісала ў сваіх каментарыях эксперт фестывалю, член журы ў намінацыі «Тэатр» актрыса, прадзюсар Аляксандра Краўчанка.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з сайта http://dko-mogilev.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[2] https://zviazda.by/be/tags/teatr