Ва Украіне ў Бярдзянску падлеткі аблілі 12-гадовага хлопца спіртам і падпалілі, каб зняць «крутое» відэа на тэлефон, паведамляе zn.ua [1] са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнай паліцыі. З апёкам другой ступені 30% цела дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі.
Пацярпелы хлопчык распавёў праваахоўнікам, што апёкі атрымаў у выніку падпалу, які здзейснілі яго сябры. Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю ўвечары, 29 лістапада, калі трое сяброў-аднагодкаў спрабавала зрабіць «крутое» відэа. Для гэтага яны сабраліся па месцы жыхарства аднаго з іх, калі нікога з дарослых не было дома. Як высветлілі паліцэйскія, пацярпелы добраахвотна пагадзіўся ўдзельнічаць у здымках. Хлопца аблілі спіртам і падпалілі. Увесь працэс здымалі на тэлефон.
Падлеткі патлумачылі, што спадзяваліся толькі на агонь, без апёкаў. Затым патушылі таварыша ў ванным пакоі, і спалохаўшыся таго, што нарабілі, завялі яго дадому. Маці пацярпелага хлопца выклікала «хуткую».
У цяперашні час дзіця з цялеснымі пашкоджаннямі ў выглядзе тэрмічнага апёку 2 ступені 30% цела знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні Бярдзянскім дзіцячай гарадской лякарні.
Супрацоўнікі ювенальнай прэвенцыі правялі прафілактычную гутарку з бацькамі і перадалі інфармацыю аб падзеі ў аддзел службы па справах дзяцей Бярдзянскага гарадскога савета.
Прэв’ю: Pixabay
Спасылкі
[1] https://zn.ua/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[3] https://zviazda.by/be/tags/padpal
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzeci