Беларусь падтрымлівае пашырэнне паўнамоцтваў краін-назіральнікаў у Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў ШАС у фармаце відэаканферэнцыі, перадае [1] БелТА.
«Нават у няпростых умовах нам неабходна з аптымізмам глядзець у будучыню і прымаць дзейсныя меры па пашырэнню супрацоўніцтва ў першую чаргу ў рамках удасканалення ўдзелу ў Шанхайскай арганізацыі. Як адказны і актыўны ўдзельнік ШАС, Беларусь гатова актыўна падключацца да ўсіх механізмаў і праектах. Мы падтрымліваем працу краін-членаў над новай рэдакцыяй палажэння аб статусе назіральніка пры ШАС, якая дазволіць пашырыць паўнамоцтвы і ўзровень ўцягнутасці ў праграмы і працэсы арганізацыі краін-назіральнікаў і партнёраў па дыялогу», — сказаў Раман Галоўчанка.
Паводле яго слоў, Беларусь гатова дзяліцца ў ШАС вопытам па шырокаму спектру пытанняў. Гэта выкарыстанне сучасных навігацыйных сістэм нагляду за таварамі і грузамі, удасканаленне IT-сферы, барацьба з вірусамі і інш.
Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў важнасць захавання гуманітарных сувязяў у няпростых эпідэміялагічных умовах. У 2019 годзе сакратарыят арганізацыі прэзентаваў праект «8 цудаў ШАС». Раман Галоўчанка прапанаваў распаўсюдзіць яго таксама на назіральнікаў і партнёраў па дыялогу. Паводле яго ацэнкі, гэта будзе садзейнічаць павышэнню турыстычнага патэнцыялу дзяржаў ШАС.
Прэм’ер-міністр таксама запрасіў краіны ШАС на спецыялізаваны форум, прысвечаны медыцыне. Яго плануюць правесці ў 2021 годзе на пляцоўцы Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/belarus-podderzhivaet-rasshirenie-polnomochij-stran-nabljudatelej-v-shos-golovchenko-417944-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[3] https://zviazda.by/be/tags/shas