Прыярытэты гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі абмеркавалі сёння ў тэлефоннай размове прэм’ер-міністры дзвюх краін Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін, паведамляе [1] БелТА.
Кіраўнікі ўрадаў разгледзелі прыярытэтныя напрамкі развіцця расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, сумесныя праекты ў энергетыцы, прамысловасці, у сферы транспарту і ў іншых галінах,. Асаблівая ўвага была ўдзелена перспектывам узаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.
Прэм’ер-міністры абмеркавалі таксама графік маючых адбыцца кантактаў на ўрадавым узроўні.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/politics/view/galouchanka-i-mishustsin-abmerkavali-pryjarytety-ekanamichnaga-supratsounitstva-belarusi-i-rf-94238-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[3] https://zviazda.by/be/tags/mihail-mishuscin