У Беларусі ўказам № 447 ад 30 лістапада 2020 года зацверджаны тэрміны ўводу Беларускай АЭС, паведамілі [1] ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Дакумент накіраваны на забеспячэнне ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС, а таксама ўрэгуляванне пытанняў прыёмкі ў эксплуатацыю яе энергаблокаў.
Ва ўказе замацаваны тэрміны ўводу станцыі ў эксплуатацыю: першага энергаблока — ў 2021 годзе, другога — у I паўгоддзі 2022 года.
Указам устаноўлена, што АЭС ўводзіцца ў эксплуатацыю ў адпаведнасці з праграмамі ўводу ў эксплуатацыю першага і другога блокаў электрастанцыі, зацверджаным яе аператарам — РУП «Беларуская атамная электрастанцыя».
Савету Міністраў даручана вызначыць парадак прыёмкі ў эксплуатацыю пускавых комплексаў блокаў АЭС і пералік дзяржорганаў і іншых арганізацый, якія выдаюць заключэнні пры прыёмцы гэтых пускавых комплексаў у эксплуатацыю.
У адпаведнасці з указам Саўмінам будуць прызначацца прыёмачныя камісіі не менш чым за 40 дзён да запланаванай даты ўводу ў эксплуатацыю кожнага блока; зацвярджацца акты прыёмкі ў эксплуатацыю пускавых комплексаў блокаў АЭС.
Прэв’ю: kazinform.ru
Спасылкі
[1] https://minenergo.gov.by/kommentarij-k-ukazu-447-ot-30-nojabrja-2020-goda/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aes
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekspluatacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-energetyki