У 58-гадовага ўкраінца, які рухаўся праз пункт пропуску «Новая Гута», гомельскія мытнікі знайшлі 15 патронаў калібра 9 мм, паведамляе interfax.by [1] ў прэс-службе ДМК.
«Грамадзянін Украіны рухаўся на аўтобусе «Чарнігаў-Мінск». Абраўшы для праходжання мытнага кантролю «зялёны калідор», ён заявіў, што абмежаваных або забароненых тавараў не перамяшчае. Падчас правядзення мытнага агляду асабістых рэчаў грамадзяніна выяўленыя прадметы, канструктыўна падобныя на патроны», — распавялі ў прэс-службе.
У ДМК адзначылі, што «мужчына растлумачыў, што забыў пра знаходжанне патронаў у сваёй сумцы».
У цяперашні час па дадзеным факце праводзяцца далейшыя праверачныя мерапрыемствы, патроны накіраваныя на балістычную экспертызу ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз па Гомельскай вобласці.
Спасылкі
[1] https://interfax.by/news/obshchestvo/skandaly_i_proisshestviya/1287778/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne