Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прадставіць праграму дзейнасці ўрада на перыяд да 2025 года 2 снежня ў Авальнай зале, піша [1] БЕЛТА са спасылкай на Палату прадстаўнікоў.
«2 снежня адбудзецца пасяджэнне чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Перад парламентарыямі з дакладам на тэму «Аб праграме дзейнасці ўрада Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2025 года» выступіць прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка», — расказалі ў прэс-службе.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/galouchanka-pradstavits-pragramu-dzejnastsi-urada-da-2025-goda-u-avalnaj-zale-2-snezhnja-94278-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[3] https://zviazda.by/be/tags/urad