Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 снежня прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Пасяджэнне лідараў краін-членаў АДКБ пройдзе ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі. Чакаецца, што падчас выступу кіраўнік дзяржавы дасць ацэнку стану міжнароднай бяспекі, агучыць шэраг ініцыятыў Беларусі, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці арганізацыі.
Падчас сесіі лідары краін АДКБ абмяркуюць сітуацыю ў рэгіёне арганізацыі і свеце ў цэлым, выкананне дасягнутых раней дамоўленасцей і супрацьдзеянне новым выклікам і пагрозам, умацаванне міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і прыярытэтныя напрамкі дзейнасці АДКБ.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-2-dekabrja-primet-uchastie-v-sessii-soveta-kollektivnoj-bezopasnosti-odkb-418134-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/adkb