Такое рашэнне прыняў рэктарат. Ва ўмовах напружанай эпідэміялагічнай сітуацыі адукацыйны працэс у БДУ часткова праходзіць у анлайн-рэжыме на цэнтралізаванай пляцоўцы Адукацыйнага партала ВНУ. Важнай умовай эфектыўнага ўзаемадзеяння выкладчыкаў і студэнтаў у працэсе навучання з’яўляецца наяўнасць якаснага падлучэння да сусветнай павуціны. Дадзеная акцыя забяспечыць студэнтаў бесперапыннай інтэрнэт-сувяззю, а таксама знізіць на іх фінансавую нагрузку.
Бясплатны інтэрнэт у інтэрнатах БДУ з’явіцца сёння, 1 снежня, і будзе даступны да канца месяца. У прэс-службе ўніверсітэта адзначылі, што гэта ўжо другое бясплатнае падлучэнне да сусветнай павуціны для студэнтаў БДУ, якія пражываюць у інтэрнатах. А першае было рэалізаванае ў красавіку-маі бягучага года.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: akket.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[2] https://zviazda.by/be/tags/internat
[3] https://zviazda.by/be/tags/internet