Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка падчас пасяджэння ў фармаце відэаканферэнцыі рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Пскоўскай вобласці. Перагаворы з расійскага боку ўзначаліў губернатар рэгіёна Міхаіл Вядзернікаў.
«Пскоўская вобласць спецыялізуецца на мясной жывёлагадоўлі, вырошчванні бульбы, агародніны, кармавых культур, яна таксама адзін з галоўных ігракоў у Расіі на рынку вытворчасці свініны. У Беларусі падобная структура сельгасвытворчасці, гэта дае магчымасць арганізаваць пастаянны абмен вопытам, тэхналогіямі і спецыялістамі. Беларускі бок гатовы актывізаваць свой удзел у праграмах развіцця сельскай гаспадаркі ў Пскоўскай вобласці», — перадае словы Ігара Петрышэнкі БелТА.
Ён таксама прапанаваў пашырыць пастаўкі ў гэты рэгіён Расіі прадукцыі беларускага сельгасмашынабудавання — энерганасычаных трактароў, збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, зернесушыльных комплексаў, пасяўных і глебаапрацоўчых агрэгатаў. Акрамя прылад для АПК, айчынныя машынабудаўнікі могуць забяспечыць патрэбы Пскоўскай вобласці ў пасажырскай, грузавой, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхніцы.
Ігар Петрышэнка адзначыў: ён ведае, што перад Пскоўскай вобласцю стаіць пытанне кардынальнага абнаўлення парку гарадскіх аўтобусаў, перш за ўсё ў сталіцы рэгіёна.
На думку віцэ-прэм'ера, для Пскоўшчыны актуальныя паслугі беларускіх будаўнікоў у сферы ўзвядзення жылых кварталаў, сацыяльных аб'ектаў з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў Банка развіцця Беларусі.
«У цэлым мы гатовы абмяркоўваць любыя прапановы, накіраваныя на актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва, забяспечыць максімальную падтрымку ўсіх узаемавыгадных канструктыўных ідэй і праектаў», — дадаў намеснік прэм'ер-міністра.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/pskou
[4] https://zviazda.by/be/tags/igar-petryshenka