У Беларусі па выніках III квартала бягучага года паслугамі сотавай сувязі 4G ахоплена 89,4 % насельніцтва, а да канца 2022-га доступ да такой сеткі атрымаюць амаль усе жыхары рэспублікі, перадае [1] агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
У 2020 годзе з канверсіяй радыёчастотнага спектру забяспечаны ахоп паслугамі сотавай сувязі 4G усяго насельніцтва Гомельскай вобласці. У найбліжэйшы час сетку 4G значна пашыраць у Магілёўскай вобласці.
Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) апублікаваў справаздачу «вымярэнне лічбавага развіцця: факты і лічбы, 2020 год» з кароткім аглядам найважнейшых паказчыкаў развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у розных рэгіёнах свету.
Па апошніх дадзеных, доступ у Інтэрнэт маюць 57 % хатніх гаспадарак, пры гэтым ёсць істотны разрыў паміж гарадской і сельскай мясцовасцю. Упершыню ў гісторыі памяншаецца колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі, а глабальны рост колькасці абанентаў рухомай шырокапалоснай сувязі стабілізуецца.
У свеце таксама замарудзілася разгортванне інфраструктуры рухомай шырокапалоснай сувязі. З 2015 па 2020 год ахоп сеткамі 4G падвоіўся, і да канца бягучага года, па ацэнцы МСЭ, імі будзе ахоплена амаль 85 % насельніцтва планеты. Аднак з 2017-га гадавыя тэмпы росту паступова запавольваюцца, і ў 2020-м ахоп гэтымі сеткамі 4G апынуўся ўсяго толькі на 1,3 працэнтных пункта вышэй за леташні паказчык.
Прэв’ю: itechua.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/set-4g-budet-dostupna-pochti-vsemu-naseleniyu-belarusi-k-konczu-2022-g/
[2] https://zviazda.by/be/tags/4g
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-suvyazi-i-infarmatyzacyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/suvyaz