Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук падвёў вынікі конкурсу на суісканне прэмій для маладых навукоўцаў. На падставе рашэнняў Камісіі НАН Беларусі па прэміях лаурэатамі прэміі імя Жарэса Алфёрава сталі:
Таццяна ЗУБАР, старшы навуковы супрацоўнік НПЦ па матэрыялазнаўстве, кандыдат фізіка-матэматычных навук - за цыкл работ “Карэляцыя умоў электрахімічнага сінтэзу, структуры і функцыянальных уласцівасцяў нанаструктураваных матэрыялаў для практычнага прымянення”;
Уладзіслаў СЯМАШКА, загадчык навукова-даследчай лабараторыі адасобленага дзяржразліковага падраздзялення “Навукова-даследчы інстытут імпульсных працэсаў з доследнай вытворчасцю” дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут парашковай металургіі” - за навуковую работу “Распрацоўка дэтаніруючых падоўжаных зарадаў для падзелу частак цыліндрычных вырабаў”.
Лаўрэатамі Прэміі для маладых навукоўцаў імя акадэміка В.Ф.Купрэвіча сталі:
Таццяна ГЛЕВІЦКАЯ, навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН - за цыкл работ “Атрыманне і мадыфікацыя поліэфірсульфонавых мембран для ачысткі вады і падзелу тэхналагічных асяроддзяў”;
Аляксандр КРАСКОЎСКІ, навуковы супрацоўнік Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН - за цыкл работ “Нана- і мікраструктураваныя матэрыялы рознага функцыянальнага прызначэння на аснове пекцінаў”;
Марына МАЛЬКО, вучоны сакратар НПЦ па біярэсурсах, кандыдат біялагічных навук - за цыкл работ “Комплексная ацэнка мохападобных іглічных і шыракалістых лясоў Беларусі”.
Прэмію для маладых навукоўцаў імя акадэміка В.М.Ігнатоўскага вырашана прысудзіць:
Кірылу СЫЦЬКО, старшаму навуковаму супрацоўніку Цэнтральнага навуковага архіва дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдату гістарычных навук - за цыкл работ “Дакументы і матэрыялы парафіяльных архіваў рымска-каталіцкага касцёла Беларусі ў XVІ - XX стагоддзях: археаграфічны, крыніцазнаўчы і палеаграфічны аналіз”;
Ганне ЦЯПКОВАЙ, старшаму навуковаму супрацоўніку філіяла “Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдату гістарычных навук, - за цыкл работ “Эвалюцыя беларускіх мястэчак і іх сучасны стан”.
Прэміі для маладых навукоўцаў НАН Беларусі былі заснаваны ў 2019 годзе ў мэтах падтрымкі і заахвочвання таленавітых маладых навукоўцаў, якія працуюць у арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук, стымулявання іх творчай ініцыятывы, умацавання кадравага патэнцыялу, ушанавання памяці выбітных беларускіх навукоўцаў і папулярызацыі ведаў пра гісторыю беларускай навукі. Сістэма прэмій для маладых навукоўцаў уключае тры імянныя прэміі. Прэмія імя акадэміка Жарэса Алфёра прысуджаецца ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук. Прэмія імя акадэміка В.Ф.Купрэвіча - у галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны, аграрных навук і прэмія імя акадэміка В.М.Ігнатоўскага - у галіне гуманітарных і сацыяльных навук. Такім чынам, усяго прысуджаецца 7 прэмій у памеры 15 базавых ставак (2 775 рублёў) кожная.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-akademiya-navuk-belarusi