II Турыстычны форум пройдзе 16 снежня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі БЕЛТА [1] арганізатары.
«Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці музея з'яўляюцца навукова-асветніцкая праца і патрыятычнае выхаванне насельніцтва, у першую чаргу моладзі. Для выканання гэтых задач асаблівае значэнне мае абмен вопытам са спецыялістамі турыстычнай індустрыі і далейшае развіццё ўнутранага і ўязнога турызму», - адзначылі ў установе.
Падчас форуму музей прадставіць новыя інтэрактыўныя праграмы, якія праводзяцца на адкрытых пляцоўках. Сярод іх - перасоўная экспазіцыя «Перамога 75: дарогамі мужнасці і славы». Падрыхтаваны праграма з элементамі квэсту «Сцяг Перамогі» ля самалёта Лі-2, квэст-праграма для дзіцячай і сямейнай аўдыторыі «Палёт у Новы год». Акрамя таго, будзе і відэапрэзентацыя аб новых напрамках работы з турыстамі філіяла музея - Ваенна-гістарычнага комплексу «Старая мяжа» ў Станькаве Дзяржынскага раёна.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/muzej-istorii-vov-provedet-ii-turisticheskij-forum-16-dekabrja-418384-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/turyzm