Нямецкі аўтагоншчык Мік Шумахер выступіць у «Формуле-1» у наступным сезоне, паведамляе interfax.by [1]
Бацькам цяперашняга лідэра чэмпіянату «Формулы-2» з'яўляецца сяміразовы чэмпіён «каралеўскіх гонак» Міхаэль Шумахер.
«Заўсёды верыў, што гэтая мара споўніцца! Неверагоднае пачуццё, што ў наступным годзе я стану пілотам Haas F1 Team ў наступным годзе. Я вельмі шчаслівы», - напісаў Шумахер-малодшы ў фэйсбуку.
Дэбют Міка Шумахера ў Ф-1 адбудзецца роўна праз 30 гадоў пасля першай гонкі яго бацькі: Міхаэль Шумахер прыйшоў у «каралеўскія гонкі» ў 1991 годзе. Ён правёў за рулём Jordan ўсяго адну - першую - гонку, пасля чаго яго запрасілі ў Benetton. У складзе гэтай каманды ён выйграў два свае першыя тытулы чэмпіёна свету. Яшчэ пяць ён заваяваў у Ferrari.
Спасылкі
[1] https://interfax.by/news/sports/raznoe/1287844/
[2] https://zviazda.by/be/tags/autagonki