Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ правёў нараду па пытаннях развіцця галіны культуры.
У ёй прынялі ўдзел міністр культуры Анатоль Маркевіч і яго намеснік Валерый Грамада. Удзельнікі нарады разгледзелі пытанні ўдасканалення нарматыўнай прававой базы ў галіне культуры, развіцця тэатральнай творчасці, аховы гісторыка-культурнай спадчыны, фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і іншыя.
Як паведамілі ў профільнай камісіі, канструктыўная дыскусія дала магчымасць атрымаць падрабязную і поўную інфармацыю па тэме абмеркавання, што дазволіць у далейшым прыняць эфектыўныя кіраўніцкія рашэнні.
Акрамя таго, новы міністр культуры азнаёміўся з музейнай экспазіцыяй Савета Рэспублікі, якая пачала дзейнічаць у канцы верасня.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/viktar-liskovich