Тэматычная выстава «Сусветна вядомы кампазітар Людвіг ван Бетховен», прысвечаная 250-годдзю з дня нараджэння нямецкага стваральніка класічнай музыкі, праходзіць у нотна-навуковай бібліятэцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, паведамілі [1] БЕЛТА арганізатары.
У экспазіцыі прадстаўлены нотныя выданні вядомых твораў Бетховена для фартэпіяна, партытуры сімфанічных твораў, вакальныя творы, зборнікі дакументальных матэрыялаў, навуковыя даследаванні і артыкулы. Дапаўняюць экспазіцыю фотадакументы, а таксама CD-дыскі і грампласцінкі з фартэпіяннымі і сімфанічнымі творамі кампазітара ў выкананні праслаўленых майстроў.
«Жыццёвы шлях кампазітара быў няпросты. Складаныя сямейныя абставіны, нарастаючая глухата, неразуменне сучаснікамі яго творчасці — усё гэта наклала адбітак на яго асобу, — адзначылі арганізатары. — Бетховен з гонарам прайшоў усе жыццёвыя выпрабаванні, не страчваючы сілы духу і ствараючы музыку, напоўненую стваральнай энергіяй і верай у людзей і высокія ідэалы гуманізму. Цяпер складана знайсці чалавека, не знаёмага з музыкай вялікага кампазітара. Напрыклад, „Für Elise“, мелодыя „An die Freude“ з чацвёртай часткі Дзявятай сімфоніі. Гэтыя творы сталі своеасаблівымі шлягерамі, з якіх для многіх слухачоў пачаўся займальны працэс паглыблення ў свет класічнай музыкі».
Наведаць выставу можна да 10 студзеня 2021 года.
Прэв’ю: boutique-project.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/vystava-da-250-goddzja-z-dnja-naradzhennja-bethovena-prahodzits-u-akademii-muzyki-94381-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/kampazitar
[5] https://zviazda.by/be/tags/lyudvig-van-bethoven
[6] https://zviazda.by/be/tags/bethoven