Нацыянальная авіякампанія «Белавія» не будзе выконваць рэйсы ў Талін да 31 снежня, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на сайт перавозчыка.
Выкананне палётаў у Ларнаку прыпынена да 14 снежня, у Ашхабад — да 1 студзеня 2021 года, у Рыгу — да 31 студзеня 2021 года. Рэйсы ў Алматы і Будапешт не будуць выконвацца да 27 сакавіка 2021 года.
Па-ранейшаму адменены палёты ва ўсе аэрапорты Расіі, за выключэннем маскоўскага «Дамадзедава». Пакуль прыпыненне выканання рэйсаў дзейнічае да 24 снежня з-за адсутнасці дазволу на палёты з расійскага боку.
У «Белавія» нагадваюць, што вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка 2021 года, звярнуўшыся ў любы час да названай даты ў касы, прадстаўніцтва або службу падтрымкі авіякампаніі.
Прэв’ю: radiobelarus.by
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/belavia-ne-budet-letat-v-tallin-do-31-dekabrya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/samalyot
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/reys