Кітай плануе ў 2024 году запусціць аптычны касмічны тэлескоп (China Space Station Telescope, CSST), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У рамках праекта ва ўніверсітэце імя Сунь Ятсена (правінцыя Гуандун) пачалося будаўніцтва навуковага цэнтра CSST ў рэгіёне «Вялікага заліва» Гуандун-Сянган-Аамэнь. Вывад на калязямную арбіту тэлескопа CSST чакаецца ўжо праз чатыры гады. Гэтая першая айчынная арбітальная абсерваторыя надасць магутны імпульс важным навуковым даследаванням, падзяліўся прафесар інстытута фізікі і астраноміі вышэйзгаданага універсітэта Юй Цун.
Для эфектыўнай арганізацыі навуковых даследаванняў і эксплуатацыі касмічнай абсерваторыі канцылярыя Праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая створыць у краіне чатыры навуковых цэнтры. Акрамя цэнтра ў рэгіёне «Вялікага заліва» Гуандун-Сянган-Аамэнь, яшчэ тры ўстановы будуць размешчаны ў Пекінскім універсітэце, Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі пры Акадэміі навук Кітая, а таксама ў раёне дэльты ракі Янцзы.
У прыватнасці, навуковы цэнтр у рэгіёне «Вялікага заліва» Гуандун-Сянган-Аамэнь будзе займацца даследаваннямі ў сферы галактычнай астраноміі, планетарнай навукі, кампактных зорак, крыніц гравітацыйных хваляў, а таксама касмічных тэхналогій, заявіў рэктар універсітэта імя Сунь Ятсена Ло Цзюнь, які таксама ўзначальвае праект рэгістрацыі гравітацыйных хваляў ў касмічнай прасторы «Тяньцынь».
Навуковы цэнтр CSST у рэгіёне «Вялікага заліва» Гуандун-Сянган-Аамэнь будзе створаны праз тры гады, дадалі ў ВНУ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya