Услед за Мінскам [1] паліклінікі і амбулаторыі Гродзенскай вобласці часова прыпыняюць аказанне планавай медыцынскай дапамогі, паведамляе БЕЛТА [2].
Усе амбулаторна-паліклінічныя ўстановы Гродна і вобласці перайшлі ў рэжым аказання экстранай дапамогі ва ўмовах пандэміі каранавіруса. Такое рашэнне прынята ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, а таксама для своечасовага аказання кваліфікаванай дапамогі пацыентам з COVID-19 і людзям, якія з імі кантактавалі.
Выклікі ўрачоў на дом прымаюцца да 18.00. Талоны да спецыялістаў, якія тычацца планавай дапамогі, не выдаюцца. Такія ўрачы задзейнічаны ў аказанні меддапамогі пацыентам з сімптомамі рэспіраторнай інфекцыі ў паліклініках, а таксама дома ў складзе кантактных брыгад. Як паведаміла начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Святлана Лазута, звыш за 1600 урачоў-акулістаў, неўролагаў, траўматолагаў і іншых падрыхтаваныя да аказання дапамогі пацыентам з COVID-19.
Пры гэтым паліклінікі вобласці працягваюць аказанне некаторых відаў меддапамогі, не звязаных з каранавірусам. Для гэтага ў медустановах прыняты меры па падзеле плыняў пацыентаў. Па словах Святланы Лазуты, планавая дапамога па-ранейшаму аказваецца дзецям і некаторым катэгорыям насельніцтва, якія маюць патрэбу ў спецыялізаванай меддапамозе, якую немагчыма адтэрмінаваць. Таксама праводзяцца прафагляды пры прыёме на працу.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/ru/news/20201204/1607072454-stolichnye-polikliniki-prekratili-planovyy-priem
[2] https://www.belta.by/regions/view/polikliniki-grodnenskoj-oblasti-priostanavlivajut-okazanie-planovoj-medpomoschi-418819-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc