Гэтай зімой сталічныя ўлады плануюць заліць 25 каткоў і 29 хакейных каробак, правесці «Дзень снегу», «Мінскую лыжню», «Снежны снайпер», «Залатую шайбу» і іншыя мерапрыемствы на свежым паветры. Але, зразумела, з улікам уплыву пандэміі.
Як вядома, заліць каток можна пры адпаведнай мінусавой тэмпературы, ступені прамярзання глебы і мінімальна дапушчальным пласце снегу. Бо каток заліваюць паступова, пласт за пластам, да пэўнай таўшчыні льду. У Мінску лідарамі па колькасці каткоў стануць Савецкі і Цэнтральны раёны, а па хакейных каробках — Фрунзенскі і зноў Цэнтральны.
Традыцыйна ў горадзе мяркуюць наладзіць работу 16 лыжных трас агульнай працягласцю больш за 30 км. Будуць адкрытыя пункты пракату лыж і канькоў.
Леанід ТУГАРЫН
Прэв’ю: rabochy-put.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/leanid-tugaryn
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/katok
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyzhy
[5] https://zviazda.by/be/tags/hakey