Людзі кажуць…
Шафёр БелАЗа глядзіць на дарожныя знакі толькі з-за цікаўнасці.
Пётр КОЗІЧ.
Крытык падобны на аўтамабіль: чым ён горшы, тым больш ад яго шуму.
Юліан ТУВІМ, польскі пісьменнік
Лепшая машына — новая машына!
Генры ФОРД, амерыканскі прамысловец
Яшчэ ніводны пешаход не заціснуў аўтамабіль, тым не менш незадаволеныя чамусьці аўтамабілісты.
Ілья ІЛЬФ, савецкі пісьменнік-сатырык
Больш за ўсё аварый на дарозе справядлівасці.
Уладзімір ХАЧЫНСКІ, расійскі пісьменнік
Мікола ГІРГЕЛЬ.
Віктар КУНЦЭВІЧ
Калі б я быў аўтамабілем,
А не чалавекам,
То мяне б усе любілі,
Шчыра і без здзекаў.
На аўто цяпер жанчыны
Раз’язджаюць — і вось гора! —
Не патрэбны ім мужчыны
Нават ў якасці шафёраў.
Я адкрыта заяўляю:
Быць машынаю жадаю!
Каб паліраваў хто, мыў…
Эх, якім шчаслівым быў!
г. Магілёў.
Аляксандр ШМІДТ.
СЕНСАЦЫЯ!
Вадзіцель маршруткі выпадкова заехаў на трасу «Формулы 1», выйграў гонку і нават паспеў падабраць па дарозе двух пасажыраў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/auto