Сям'я — найважнейшая ячэйка грамадства. Гэты лозунг мы памятаем яшчэ з савецкiх часоў i сумневу ў яго праўдзiвасцi не ўзнiкае. Яно i зразумела, бо з сям'i, дзяцiнства ўсё пачынаецца i ўсё там закладваецца. Вось i зараз тэма «Сямейныя каштоўнасцi ў жыццi сучаснай моладзi», абмеркаванне якой прайшло на дыялогавай пляцоўцы «Беларусь — гэта мы!», стала адной з найбольш дыскусiйных. З аднаго боку студэнцкая i рабочая моладзь, тыя, хто ўжо выхоўвае дзяцей, i тыя, хто пра гэта пакуль думае як пра аддаленае будучае. З другога — эксперты ад мясцовай улады, праваслаўнай царквы, грамадскiх арганiзацый, юрысты, адвакаты. Дарэчы, гэта першая дыялогавая пляцоўка ў Магiлёве, якая пачалася з блаславення i малiтвы свяшчэннiка.
Мама, тата, я — і што?
Сёння ўяўленнi пра сям'ю пачалi некалькi скажацца. Метадыст дабрачыннага фонду iмя Ефрасiннi Полацкай Алена Ярашэвiч прапанавала азнаёмiцца з вынiкамi сацыялагiчнага даследавання сямейных каштоўнасцяў i рэпрадукцыйных установак, якое два гады таму правялi студэнты сацыялагiчнага факультэта БДУ ў межах сваёй установы. Сваiмi меркаваннямi з iмi падзялiлiся 440 юнакоў i дзяўчат.
З пералiчаных каштоўнасцяў большасць выказалася за здароўе, сям'ю i любоў. Нават матэрыяльная забяспечанасць апынулася не на першым месцы. Няма падвоху i ў адказах, навошта ствараць сям'ю. Нарадзiць дзяцей, адчуваць сябе камусьцi патрэбным, мець утульны дом, магчымасць пра кагосьцi клапацiцца — так адказала большасць. Але з пытання пра традыцыйную сям'ю паняццi пачынаюць размывацца. Чацвёртая частка лiчыць, што гэта перажытак мiнулага. Дысбаланс становiцца вiдавочны па меры паглыблення ў тэму.
— Спачатку складваецца ўражанне, што ў нас усё вельмi добра i прыгожа, але перамены ў галовах маладых ужо адбываюцца, — звяртае ўвагу Алена Ярашэвiч. — Разводы, аборты, кiнутыя дзецi, бяздзетнасць — адкуль усё гэта бярэцца? Калi мы пачынаем больш канкрэтна апытваць моладзь, усплывае шмат нечаканасцяў. Напрыклад, дзве трэцi апытаных нiчога не бачаць дрэннага ў сужыццi. Насцярожвае, што ўжо 14 % маладых людзей лiчаць шлюб наогул бессэнсоўнай працэдурай.
Яшчэ некалькi лiчбаў для тых, каму цiкава. На пытанне, «колькi плануеце мець дзяцей?», 11 % адказала, што наогул не жадае iх мець. Прычым дзяўчаты не жадаюць нашчадкаў нават часцей, чым хлопцы — 12,1 %. Даследчыкi параўналi тэмпы пераарыентацыi моладзi з лiчбамi 2015 i 2017 гадоў. На iх фоне асаблiва бачна, як расце колькасць юнакоў i дзяўчат, якiя загадзя прагназуюць разводы, поўнае адмаўленне ад дзяцей. Маладыя людзi ўжо не бачаць нiчога дрэннага ў аднаполых шлюбах i ўсынаўленнi дзяцей аднаполымi бацькамi. 42 i 37 % адпаведна выказалiся «за». Прычым, дзяўчат за аднаполыя шлюбы выступае 43 %, а юнакоў — 25 %. Тры чвэрцi апытаных нiчога дрэннага не бачаць у нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыi чалавека. I яшчэ адна цiкавая дэталь. Пакуль адны лiчаць, што прапаганды ЛГБТ у краiне няма, 40 % апытанай моладзi пераканана, што ёсць.
— За апошнiя шэсць гадоў дзяўчаты сталi ставiцца да традыцыйных каштоўнасцяў сям'i з нейкай агрэсiяй, — кажа эксперт. — Гэтае апытанне яскрава iлюструе, што ў нас не ўсё так бестурботна. Такiя размовы, як сёння, неабходны для таго, каб бачыць два бакi аднаго медаля, каб была магчымасць узважыць сваё рашэнне. Ад памылак нiхто не застрахаваны, але не павiнна быць трагедый. Яшчэ пару гадоў таму на адну жанчыну прыходзiлася 1,71 дзiця. Для параўнання: для захавання нацыi трэба, каб было 2,15. Але сёння мы скацiлiся наогул да 1,38. I гэта нам пагражае дэмаграфiчнай ямай. Моладзь адкладвае шлюб на больш познi перыяд. На 100 родаў зараз прыходзiцца 25 абортаў. Усе гэтыя змяненнi вельмi сур'ёзна ўплываюць на наша грамадства. I дзяржава павiнна ўлiчваць гэта i рэгуляваць.
На ўзроўнi паняццяў
Прыкметы пагрозы нашым традыцыйным сямейным каштоўнасцям эксперты ўбачылi нават у слове «гендар».
— Мы ведаем, што яно азначае прыналежнасць да полу мужчынскага або жаночага. Але ў адной з папулярных сацсетак, напрыклад, налiчваецца 58 тыпаў гендару, — кажа Аксана Байда, член праўлення Гомельскага дабрачыннага цэнтра падтрымкi сям'i i мацярынства «Мамалета». — Маўляў, мы нараджаемся бясполыя, а ў працэсе выхавання выбiраем той пол, што нам блiжэй.
Спецыялiст нагадвае, што шмат завуаляванай прапаганды аднаполай сям'i паступае да нас праз серыялы. Маўляў, узнiкае яна не з першай серыi, а дзесьцi, умоўна кажучы, у пачатку трэцяй серыi другога сезона, калi глядач ужо падсеў на серыял. Не выключэнне i некаторыя замежныя мультсерыялы. Таму вельмi важна аналiзаваць той кантэнт, якi нам прапануюць звонку.
Усе ўдзельнiкi дыялогавай пляцоўкi пагадзiлiся, што ў Канстытуцыю трэба ўвесцi расшыфроўку паняцця «сям'я», прапiсаўшы, што гэта дабравольны шлюб памiж мужчынам i жанчынай па нараджэннi.
Праблемы не са столi
Сёння ў школах ёсць факультатыў «Этыка i псiхалогiя сямейнага жыцця». Але, кажуць эксперты, гэта павiнен быць не факультатыў, а прадмет. З канкрэтна распрацаванай праграмай, са спецыяльна падрыхтаваным спецыялiстам, якi б ведаў, як данесцi такую далiкатную тэму для дзяцей.
Загадчыца адзела сацыяльна-педагагiчнага цэнтра Кастрычнiцкага раёна Магiлёва Тамара Казыра займаецца пытаннямi падтрымкi сем'яў, якiя прынялi на выхаванне дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў. Яна практыкуючы псiхолаг з 20-гадовым стажам. I добра ведае пра ўсе тыя наступствы, да якiх прыводзiць страта сямейных каштоўнасцяў.
— У самым пачатку сваёй працоўнай дзейнасцi я шэсць гадоў працавала ў школе i зразумела, што нi хлопчыкi, нi дзяўчынкi не разумеюць, што такое сям'я, — кажа яна. — Трэба яшчэ, каб iх хтосьцi гэтаму навучыў. Прыёмная сям'я? Але яна не зможа суправаджаць дзiця ўсё жыццё. Сям'я — гэта бабулi, дзядулi, цёткi, дзядзькi ў некалькiх пакаленнях. Мая бабуля нiчога мне не расказвала, але яна была побач. I гэтага ўжо было дастаткова. 90 са 100 дзяцей плачуць у мяне ў кабiнеце, калi расказваюць пра тое, што бацькi iх не разумеюць. I iх бацькi шчыра не ведаюць, што рабiць. Мы бiялагiчныя iстоты. Мы павiнны выхоўваць у сям'i такiя паняццi, як цярпенне, павага i дабрыня. Чалавек жадае, каб яго любiлi i разумелi. А гэтаму трэба вучыцца. I тут патрэбна сур'ёзная дапамога. Чаму ў Сау-даўскай Аравii няма нiводнага iнтэрната, а ў нас шмат прыёмных сем'яў? Таму што ў iх моцныя сямейныя традыцыi, а мы свае страцiлi. Ёсць добры савецкi мультфiльм пра маленькага кажана, якi не далучыўся нi да птушак, нi да жывёл i застаўся адзiнокi. I гэта адбываецца з намi. Трэба ўспамiнаць сямейныя традыцыi. Дастаньце фота, пагартайце фотаальбом, успомнiце, хто вы. Калi мы пачнём называць усё сваiмi iмёнамi, адбудуцца перамены. Трэба казаць не грамадзянскi шлюб, а сужыццё, не муж, а — сужыцель, не жонка, а — дармаедка.
Шлях любові
Перад размовай моладзь запрасiлi на выстаўку, прысвечаную царскiм пакутнiкам «Венцаносная сям'я. Шлях любовi», якая на працягу месяца будзе яшчэ знаходзiцца ў сценах Палаца культуры вобласцi. Наведаць яе можна бясплатна. На выстаўцы шмат рэдкiх фота i дакументаў. I яны яскрава сведчаць, што царскiя дзецi раслi не беларучкамi. Што яны апраналiся сцiпла i дапамагалi дарослым даглядаць хворых у лазарэтах, месцi двор, калоць дровы. Ёсць матэрыялы i пра апошнiя трагiчныя днi гэтай сям'i. На адной з карцiн хвалюючы момант — цар Мiкалай II развiтваецца з войскам. Яго твар — суцэльны боль. Але няма радасцi на тварах i тых, хто ў знак пратэсту начапiў на грудзi чырвоныя стужачкi. Хутчэй — разгубленасць. Мужнасць, з якой пераносiла цяжкасцi царскае сямейства, выклiкае захапленне. Любоў, вера, пакорлiвасць — тыя якасцi, якiя любога чалавека могуць зрабiць моцным.
— У Свяшчэнным Пiсаннi гаворыцца: калi бяднее любоў, памнажаецца беззаконне, — кажа кiраўнiк цэнтра абароны мацярынства i сямейных каштоўнасцяў Магiлёўскай епархii Уладзiмiр Котаў. — Асноўная праблема — змяншэнне любовi да людзей. Калi ўзрастае эгаiзм, тады з'яўляюцца праблемы. Прыкладам любовi стаў сам Збавiцель, першая прыкмета яе — ахвярнасць. Калi чалавек можа ахвяраваць сваiмi iнтарэсамi — гэта i ёсць любоў. Мы, наадварот, iмкнёмся нават у сям'i атрымаць гэта ад кагосьцi. Мы перамаглi ў Вялiкай Айчыннай вайне таму, што была ахвярнасць дзеля сяброў, нашчадкаў. Гэта i захавала дзяржаву. Разбураецца наша традыцыйная сям'я, таму што няма павагi да сваiх каранёў. Мы шмат гадоў працуем у школах па прафiлактыцы абортаў, расказваем пра наступствы. Але нават педагогi не зусiм гэта разумеюць — маўляў, навошта пладзiць галечу. I гэта кажуць тыя, хто павiнны вучыць дзяцей, абараняць iх здароўе. Iнакш чым чыстай вады эгаiзмам гэта не назавеш.
Дзе павiнны пачынацца перамены
Дыялогавая пляцоўка працавала больш за тры з паловай гадзiны. Гэта прыкмета таго, што пытаннi, якiя на ёй узнiмалiся, вельмi надзённыя.
— Сёння вельмi востра стаяць праблемы дэмаграфii, выхавання, у тым лiку патрыятычнага, — кажа прэс-сакратар Магiлёўскай епархii Iлья Сiдаровiч. — Прэзiдэнт краiны заклiкаў уносiць прапановы, каб найбольш важныя з iх адлюстраваць у заканадаўчых актах. Нашы сямейныя каштоўнасцi сёння маюць патрэбу ў абароне. Iх трэба захаваць i зацвердзiць. I падыход тут павiнен быць комплексны. Гэта асветнiцкая работа з бацькамi i ў школах, абарона моладзi ад сумнеўнай iнфармацыi. У iнтэрнэце павiнен быць наш, славянскi, кантэнт.
— У нас атрымаўся вельмi жывы i змястоўны дыялог, — адзначыў першы сакратар Магiлёўскага абкама БРСМ Уладзiмiр Паўлоўскi. — Звычайна адказы на падобныя пытаннi моладзь шукае ў iнтэрнэце, а сёння ў iх была магчымасць пагутарыць з кампетэнтнымi людзьмi. У мяне ў сям'i адно дзiця, але пасля ўсiх гэтых выступленняў, я перакананы, што iх павiнна быць мiнiмум тры. Мы нездарма вырашылi правесцi гэты дыялог з удзелам епархii. Вельмi часта мы нешта робiм неасэнсавана — вянчаемся, хрысцiм дзяцей, але не ўнiкаем у глыбiню ўсяго, што за гэтым стаiць. I ў тым нашы памылкi. Мы зафiксавалi ўсе тыя пытаннi, якiя прагучалi, абмяркуем iх яшчэ раз у нашай грамадскай прыёмнай i будзем спадзявацца, што гэтыя iнiцыятывы будуць падтрыманы на самым высокiм узроўнi.
Нэлi ЗIГУЛЯ, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/syamya
[4] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[5] https://zviazda.by/be/tags/carkva
[6] https://zviazda.by/be/tags/syameynyya-stasunki
[7] https://zviazda.by/be/tags/vi-usebelaruski-narodny-shod