Ангеліна Новікава — адна з пераможцаў творчага конкурсу мінулых гадоў «Я — малады. І мне не ўсё роўна!», які ладзіўся «Чырвонкай. Чырвонай зменай».
Па яго выніках дзяўчына атрымала рэкамендацыю для паступлення на журфак, але выбрала Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, чацвёрты год навучаецца ў ім па спецыяльнасці «сацыяльна-культурная дзейнасць». Але супрацоўніцтва з маладзёжным дадаткам увесь гэты час не спыняла, больш за тое, летась была прынята ў штат «Звязды». А сёлета няўрымслівая Ангеліна яшчэ пачала весці гурток «Азы журналістыкі» ў сталічным Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Маяк». Як той казаў, перадае далей атрыманы вопыт працы ў СМІ. У дзвюх групах у яе — 24 школьнікі розных узростаў. Намаганні дзяўчыны ўжо прынеслі свой плён: яе «навабранцы» прапанавалі маладзёжнаму дадатку ўласныя «пробы пяра». Гэта іх першы выхад на старонкі рэспубліканскай прэсы. Магчыма, некаму падасца, што яны абралі, як лічаць некаторыя вопытныя журналісты, адносна лёгкі жанр — інтэрв'ю. Але не трэба забывацца, што аўтары — школьнікі і гэта іх першы досвед. Спадзяёмся, што выхаванцы Ангеліны на гэтым не спыняцца. Сёння мы прадстаўляем першую творчую работу.
Прэв’ю: apriltime.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/ya-malady-i-mne-ne-usyo-rouna-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/angelina-novikava