Урадам нашай краіны прынята рашэнне аб прадаўжэнні тэрміну абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» да 31 снежня 2022 года, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Абмяняць імянныя прыватызацыйныя чэкі на дзяржаўныя акцыі магчыма ў падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк», якія выконваюць названыя аперацыі. Там жа можна азнаёміцца са спісам акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх прапануюцца да набыцця ў абмен на чэкі, і інфармацыяй аб гэтых таварыствах. Пры звароце неабходна прад'явіць пашпарт грамадзяніна краіны і сертыфікат чэкаў «Маёмасць».
Нагадаем, што ў цяперашні час для абмену на чэкі «Маёмасць» прапануюцца акцыі каля двухсот адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у розных сферах вытворчасці і аказання паслуг.
Пры абмене чэкаў «Маёмасць» на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў грамадзяне маюць права выкарыстоўваць чэкі, выдадзеныя ім асабіста, а таксама атрыманыя па дагаворах дарэння і (або) па спадчыне ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуль, дзядуль, свекрыві, свёкра, цесця і цешчы), пры ўмове, што дорацца (атрымліваюцца ў спадчыну) толькі чэкі, выдадзеныя блізкім сваякам, але ў суме не больш за 250 імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» на працягу ўсяго перыяду бязвыплатнай прыватызацыі.
Набываючы акцыі, грамадзянін становіцца акцыянерам адпаведнага акцыянернага таварыства і, згодна з заканадаўствам, надзяляецца правам на ўдзел у кіраванні таварыствам, атрыманне інфармацыі аб яго дзейнасці, а таксама правам на продаж, дарэнне і перадачу такіх акцый, якія належаць яму па спадчыне. Спісы прафудзельнікаў маюцца на сайце ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/mayomasc-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/pryvatyzacyya