Пры наведванні пацыента з COVID-19 тэрапеўты паліклінік зараз могуць выпісваць бальнічныя лісты кантактам першага ўзроўню. Такое права закладзена ў падпісанай пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 705 ад 7 снежня 2020 г. «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2020 № 624 і ад 8 красавіка 2020 г. № 208», паведамляе [1] тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.
Зараз факт наяўнасці ў грамадзяніна кантакту і яго ўзровень можа быць усталяваны маніторынгавай групай паліклінікі падчас наведвання (выезду) па месцы жыхарства або месцы знаходжання грамадзяніна, які мае інфекцыю COVID-19.
Пастанова таксама абавязвае замежных грамадзян, якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту (за выключэннем маючых дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь), якія прыбываюць у Беларусь, мець арыгінал альбо копію медыцынскага дакумента (на папяровым носьбіце ці ў электронным выглядзе), які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19. Выключэнне складаюць пэўныя катэгорыі замежных грамадзян. Супрацоўнікі органаў пагранічнай службы, а ў пунктах пропуску, у якіх памежны кантроль ажыццяўляецца мытнымі органамі, службовых асоб мытных органаў, надзяляюцца паўнамоцтвамі ажыццяўляць праверку дадзенага медыцынскага дакумента ў замежных грамадзян.
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus/1637
[2] https://zviazda.by/be/tags/covid-19
[3] https://zviazda.by/be/tags/balnichny-list