(Дзіцячая песня)
Юрась Свірка (1933—2010) — вядомы беларускі паэт, перакладчык. Скончыў філфак БДУ ў 1959 годзе разам з Р. Барадуліным, Г. Бураўкіным. У розныя гады працаваў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», старшым рэдактарам Беларускага радыё, загадчыкам аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў з 1961 года. Лаўрэат літаратурнай прэміі Аркадзя Куляшова. Аўтар зборнікаў паэзіі «Крэўнасць», «Аўтограф», «Памятная вярста», «Біяграфія памяці», «Ядранасць», «Паўшар'е блакіту» і іншых. Шмат працаваў у жанры дзіцячай паэзіі. Перакладаў класічных і сучасных замежных паэтаў.
Вершы — Юрась СВІРКА, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ
1. 3 першым снегам,
3 першым снегам!
Зноў на горку вам пара.
3 першым снегам,
3 першым снегам,
Дзеці нашага двара!
Прыпеў:
Снегам чыстым,
Лёдам чыстым
Пачынаем кожны год.
Снег бялюткі,
Снег іскрысты.
Як люстэрка, гладкі лёд.
2. 3 першым снегам,
3 першым снегам,
Не сядзіцца дзетвары.
Звонкім смехам,
Звонкім смехам
Напаўняюцца двары.
Прыпеў.
3. 3 першым снегам,
3 першым снегам,
Непаседы-дружбакі!
3 лёгкім бегам,
3 лёгкім бегам,
Санкі, лыжы і канькі!
Прыпеў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yaugen-ksyanevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu