Міністэрства аховы здароўя растлумачыла, чаму было прынята рашэнне аб надзяленні [3] тэрапеўтаў правам выдаваць бальнічныя лісты кантактам першага ўзроўню пры наведванні пацыентаў з COVID-19, паведамляе БЕЛТА [4] са спасылкай на начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іну Карабан.
«У адпаведнасці з пастановай Саўміна № 705 ад 7 снежня 2020 года, службовыя асобы арганізацый аховы здароўя, якія прыходзяць дадому да хворага на каранавірус, могуць вызначыць кантакты першага ўзроўню, якія знаходзяцца там, і адначасова выдаць ім бальнічныя лісты», — адзначыла Іна Карабан.
Яна патлумачыла, што такое рашэнне дазволіць знізіць нагрузку на паліклінікі. Медыкам, якія наведваюць хворых у хатніх умовах, не прыйдзецца паўторна прыходзіць у гэтыя ж ачагі, але ўжо да кантактаў першага ўзроўню, пасля таго, як урачы санітарна-эпідэміялагічнай службы іх пацвердзяць. Маніторынгавая група паліклінікі можа сама вызначыць круг кантактных асоб і адразу выдаць ім бальнічныя лісты.
Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя нагадала, што цяпер у мінскіх паліклініках адмененыя [5] планавыя прыёмы. З аднаго боку, гэта дасць магчымасць зменшыць нагрузку на арганізацыі аховы здароўя, з другога — паменшыць колькасць кантактаў паміж пацыентамі, некаторыя з якіх, у прыватнасці, бессімптомныя носьбіты, могуць стаць крыніцай інфекцыі для навакольных. Гэта рашэнне адменяць, як толькі палепшыцца сітуацыя па COVID-19.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://zviazda.by/be/news/20201210/1607580495-pry-navedvanni-pacyenta-z-covid-19-terapeuty-cyaper-moguc-vypisvac
[4] https://www.belta.by/society/view/utverzhden-grafik-raboty-bolnits-i-poliklinik-v-novogodnie-i-rozhdestvenskie-prazdniki-419620-2020/
[5] https://zviazda.by/be/news/20201204/1607069726-stalichnyya-palikliniki-spynili-planavy-pryyom
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus