Модульныя пляцоўкі для збору адходаў у якасці замены завараных смеццеправодаў усталёўваюць у дварах сталіцы, перадае [2] агенцтва «Мінск-Навіны». Вось так выглядаюць новыя месцы збору адходаў у Вяснянцы.
Модульныя канструкцыі лёгка мантуюцца і дэмантуюцца, што спрашчае пошук месца для іх устаноўкі. Яны абсталяваны адкіднымі пандусамі, каб было нескладана выкочваць кантэйнеры і вяртаць іх назад. На канструкцыях ёсць таблічкі і надпісы, якія матывуюць сартаваць адкіды.
У Мінску да 15 снежня плануецца ўсталяваць каля 400 модульных кантэйнерных пляцовак на прыдамавых тэрыторыях шматпавярховак, жыхары якіх адмовіліся ад выкарыстання смеццеправода. У наступныя гады такую працу ў горадзе працягнуць.
Прэв’ю: МН
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://minsknews.by/fotofakt-v-minskih-dvorah-poyavlyayutsya-novye-modulnye-ploshhadki-dlya-sbora-musora/
[3] https://zviazda.by/be/tags/adkidy
[4] https://zviazda.by/be/tags/smecce
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk