Поўсць яе блішчыць прыгожа,
Ловіць мышак асцярожна.
Курку любіць з’есці,
След хвастом замесці.
(Ліса.)
* * *
Надзвычай небяспечны звер,
Заўжды галодны ён, павер.
Баяцца каля рэчкі
Драпежніка авечкі.
(Воўк.)
* * *
Стаіць хатка на вадзе.
Гаспадар, скажыце, дзе?
Вунь плаціну ён будуе,
Дрэвы зубкамі пілуе.
(Бабёр.)
Алена РАЗУМОЎСКАЯ,
г. Салігорск.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zagadki
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhyvely