Аграсядзіба з «каўбойскай» назвай — «Ранча-Радэа» — месціцца не ў амерыканскіх прэрыях, а паблізу абласной аўтатрасы Іўе — Навагрудак. Дзесяць гадоў таму жыхар старажытнага горада Сяргей Хлябовіч (на фота справа) набыў стары хутар за вёскай пад назвай Лешчанка, каб быць бліжэй да прыроды. Паколькі Сяргей — заўзятар палявання, ён не планаваў адкрываць гасцявую сядзібу, але хутар прадаваўся разам з коньмі: рысаком Громам і кабылай будзёнаўскай пароды Лысай. Прыгожыя і статныя жывёлы перайначылі светаўспрыманне новага гаспадара, і на хутары запанавала атмасфера ў стылі «вестэрн». Таму былы інжынер-будаўнік захапіўся турыстычна-аграсядзібным рухам, і цяпер на «Ранча-Радэа» прыязджаюць і зблізку, і здалёк, каб адпачыць і адчуць тую самую «каўбойскую рамантыку». А дапамагае Сяргею Хлябовічу ў яго цікавай справе мясцовы жыхар Віктар Касцюк.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya