У Беларусі вядзецца работа па закупцы вакцыны ад COVID-19 і арганізацыі яе вытворчасці. Распавёў [3] намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка ў інтэрв’ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ.
«Мы з дапамогай расійскіх калег актыўна працуем і над закупкай вакцыны ад каранавіруса, і над тым, каб пачаць у сябе яе вытворчасць. У праекце бюджэту на наступны год запланавана каля Br50 млн на закупку вакцыны — пакуль на 2 млн нашых грамадзян, а далей будзем шырэй глядзець на гэты аспект», — цытуе [4] намесніка прэм’ер-міністра БЕЛТА.
Віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што краіна поўнасцю забяспечана ўсімі неабходнымі медыкаментамі, сродкамі індывідуальнай абароны і дэзінфікуючымі сродкамі для барацьбы з COVID-19. «Мы перапрафілявалі нашы прадпрыемствы на выпуск запатрабаваных медпрэпаратаў, перагрупавалі ложкавы фонд. Выпускаем медыцынскія маскі, рэспіратары, ахоўныя касцюмы, дэзінфікуючыя сродкі ў дастатковай колькасці. Мы разгарнулі вытворчасць усяго неабходнага для абароны ўрачоў і пацыентаў літаральна на працягу паўгода, каб не залежаць ні ад каго», — адзначыў ён.
Прэв’ю: interfax.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://ont.by/news/kak-pravitelstvo-obespechit-zarplaty-zanyatost-ceny-intervyu-s-vice-premerom-igorem-petrishenko
[4] https://www.belta.by/society/view/petrishenko-vedetsja-rabota-po-zakupke-vaktsiny-ot-covid-19-i-organizatsii-ee-proizvodstva-v-belarusi-419980-2020/
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus