Каля Чунцына вырошчваюць сыравіну для кітайскай медыцыны.
Раён вадасховішча Санься на рацэ Янцзы — гэта асноўнае месца вырошчвання амаль 100 відаў раслін, якія выкарыстоўваюцца ў традыцыйнай кітайскай медыцыне, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Вось ужо некалькі гадоў у раёне Кайчжоў горада Чунцын (Паўднёва-Заходні Кітай) інтэнсіўна развіваюць раслінаводства, якое спецыялізуецца на вырошчванні лекавай сыравіны. У мінулым годзе на плошчы 8000 гектараў было выраблена адпаведнай прадукцыі на суму 1 млрд юаняў, што дапамагло пазбавіць ад беднасці і павялічыць даходы амаль 30 тысяч мясцовых жыхароў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya