На хвалі часу, у плыні жыцця [1]
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” ў катэгорыі 10–13 гадоў
У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” [2] Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка да 15 лістапада праводзіла анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” [3], прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі [4].
Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень прац нашых удзельнікаў моцна ўразіў і пакінуў найлепшыя водгукі гледачоў. Пасля працяглых абмеркаванняў і прагляду амаль 880-ці дасланых нам чытанняў экспертным журы і аргкамітэтам былі агучаны вынікі конкурсу [5].
Хацелася б агучыць некаторыя водгукі пра конкурс нашых удзельнікаў і гледачоў, сярод якіх асабліва высока адзначыла яго арганізацыю і правядзенне Юлія Алянькова:
“Паважаныя арганізатары конкурсу! Яшчэ раз выказваю падзяку за вашу вялікую працу, цярпенне, уважлівае стаўленне да ўсіх удзельнікаў! Гэты конкурс увойдзе ў гісторыю нашай культуры. І не толькі масавасцю! Колькі шчырасці, любові да сваёй зямлі, душэўнасці і глыбіні пачуццяў змяшчаецца ў гэтых роліках! Конкурс аб’яднаў розныя пакаленні, прымусіў па-новаму паглядзець на людзей, якіх, здавалася б, вы раней ведалі… Так крышталізуецца нацыя, так фарміруецца наша ідэнтычнасць – ад дзяцей дзіцячага садка да забеленых сівінамі людзей. Ад тых, хто побач – да тых, хто ў чужой краіне, але адчувае сваю сувязь з радзімай. Упэўненая, што многія гледачы атрымалі задавальненне ад прагляду гэтых ролікаў, а ўдзельнікі – радасць ад знаёмства з творчасцю выдатнага паэта Уладзіміра Дубоўкі. Вялікі вам дзякуй!”
Запрашаем азнаёміцца з конкурснымі выступамі пераможцаў у катэгорыі 10–13 гадоў, якія былі вылучаны сярод 390 іншых работ.
1 месца – Астаповіч Арсеній, Прыбыш Захар, Сасноўскі Раман і Жырны Цімур, вершаваная казка “Як сінячок да сонца лётаў” (ДУА “Бараўлянская гімназія” Мінскага раёна).
2 месца – Мурманцава Ульяна, верш “Хадзілі, таварыш, з табой мы” (ДУА “Гімназія № 4” г. Мінска).
3 месца – Чамаданава Ганна, вершаваная казка “Як сінячок да сонца лётаў” (ДУА “Сласцёнаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Чавускага раёна).
Азнаёміцца з іншымі конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” [6] і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube [7].
Удзельнікі-пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі на выніковым мерапрыемстве конкурсу, правесці якое плануецца пасля паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.
Спасылкі
[1] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%252Fbitrix%252Fadmin%252Fiblock_list_admin.php%253FIBLOCK_ID%253D66%2526type%253Dprojects_by%2526lang%253Dby%2526find_section_section%253D4604
[2] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin
[3] https://www.nlb.by/by/events/364970/
[4] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/common/346064/
[5] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/vyniki-anlayn-konkursu-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna/
[6] https://www.facebook.com/groups/716805165585116/?ref=share
[7] https://www.youtube.com/playlist?list=PLc9Ao5sjhiI0DXKjHaekM0VB0eke05nMg
[8] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/peramozhtsy-anlayn-konkursu-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna-kategoryi-10-13-gado/