Ці чуеце, як падаюць сняжынкі?
Я навучу вас слухаць гэты цуд:
Забудзьце вашы шчасныя ўспамінкі
Ды згадкі вашых дробязных пакут,
Дарэмныя забудзьце нараканні,
Аркестраў звон, трамваяў бразгатню,
Забудзьце словы марных абяцанняў
І роспачнасць чужую і сваю.
Ўсе гукі на планеце вы забудзьце,
Каб неруш па Зямлі разлілась зноў —
І вас крануць сваім крылом пачуцці,
Схаваныя за шумамі часоў.
І вось тады выходзьце на сцяжынку,
Ў бялюткую зірніце цішыню —
Пачуеце, як падае сняжынка
З вышынь святых на грэшную зямлю.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga